Блог

Make Palessie sexy again. Беларуская айцішніца распавядае пра гаворку і звычаі сваёй роднай вёскі

На Палессі людзі размаўляюць на вельмі спецыфічнай мове. Яна адрозніваецца і ад беларускай, і ад украінскай. 

І я падумала: чаму мы так не ганарымся, што мы маем? Чаму не распавядаем адусюль пра свае адметнасці? Чаму некаторыя людзі жывуць усё жыццё ў Беларусі і не ведаюць, што такое існуе?

Таму я вырашыла стварыць Instagram-праект, прысвечаны маёй роднай вёсцы Опаль Іванаўскага раёну. 


Хто піша: Вольга Аполька, беларуска ў Новай Зеландыі, HR Business Partner, папулярызатарка Палесся. 

Робіце цікавы праект пра Беларусь і беларушчыну? Распавядзіце пра яго камьюніці. Пішыце на [email protected] або ў тэлегу @blogs_devby. Зробім разам нешта крутое. 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Голя з Ополя | Volha Apolka (@apolkina)


Я апошняя ў нашай сям'і, хто ведае мову і традыцыі

Мой дзядзька пытаў мяне: «А калі ты кажаш, якое ў цябе прозвішча, ці людзі смяюцца?». А справа вось у чым: завуць мяне Аполька Вольга Іванаўна, і я з вёскі Опаль (па-опальску мы гаворым «Опаль» або «Гопіль») Іванаўскага раёну. Сапраўды, можа быць смешна.

Вось ужо 1,5 гады я жыву ў Новай Зеландыі. Першы год у мяне была дэпрэсія мігрантаў. Было цяжка сябе знайсці. Тут зусім іншы лад жыцця. У Оклендзе я не вітаюся са знаёмымі на кожным скрыжаванні, як гэта было ў Менску.

Паралельна я назірала, як у Новай Зеландыі аднаўляюць мову і культуру карэннага насельніцтва — маоры. 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Голя з Ополя | Volha Apolka (@apolkina)

Я зразумела: забываю опальскія словы. Размаўляю з матуляй па тэлефоне — напружваюся. Я апошняя ў нашай сям’і, хто ведае мову і традыцыі. Калі не буду іх запісваць, іх забудуць.

Хочацца make Palessie sexy again. Паказаць, што можна быць моднай, сучаснай, і ў той жа час гаварыць па-палеску.

Аўдыторыя майго праекту — беларусы (і ў краіне, і па-за межамі). У мяне няма аніякіх фундатараў, я сама раблю ўсё.

Мне пішуць людзі з маёй вёскі: «Насамрэч мы трошкі інакш гаворым»

У мяне ёсць пэўныя рубрыкі: 

  • Opal daily talk — як гавораць у Опалі ў параўнанні з рускай і ангельскай. 
  • Гатую палескія стравы. 
  • Стрымы. Разам з іншай папулярызатаркай Палесся, дзяўчынай з вёскі Вілемічы (Столінскі раён) зрабілі адзін жывы эфір. Падчас яго размаўлялі на нашых дыялектах і распавядалі пра дзяцінства ў палесскіх вёсках. А ўжо ў гэтую сераду, 23 жніўня, пагаворым пра святы, кухню, спевы. 
  • Загадваю опальскае слова падпісантамі, і яны спрабуюць адгадаць, што яно значыць. 
  • Публікую фоткі з Опаля. Шкадую, што мала здымала, калі была ў Беларусі. Спадзяюся знайсці кагосьці, хто бы мне дапамагаў з блогам. Бо хочацца дадаваць больш мясцовага кантэнту. 
  • Распавядаю пра жыццё ў Новай Зеландыі — як здаць на правы, як працуюць галерэі, што паглядзець, дзе паесці.
Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Голя з Ополя | Volha Apolka (@apolkina)

Мне дапамагае мама, якая дагэтуль ў Опалі, мой галоўны source of thruth. Таксама мой дзядзька, які даўно жыве ў Менску, але ўсё яшчэ памятае гаворку і нават дасылае маёй маме па пошце (!) лісты з опальскімі словамі.

Я кіруюся фанетычным прынцыпам пры запісы опальскіх словаў: як чуеш, так і пішаш. Мая мэта паказаць: мова жывая. Калі і будуць памылкі, то гэта другаснае. На мяне падпісаліся суседкі з вёскі. Часам пішуць: «Гэтае слова не так гаворыцца». Клёва, што яны так уключыліся, сапраўдныя эксперткі.

Існуюць падобныя праекты. Напрыклад, дзяўчына з Вілемічаў пра якую я казала вышэй, ёсць блог з мемамі на паляшуцкай мове — калі я яго пабачыла то некалькі гадзінаў не магла адарвацца. Таксама мне пісалі людзі з украінскага Палесся.

Што такое вёска Опаль

Опаль — гэта вёска на беларускім Палессі на мяжы з Украінай. Да райцэнтра Іванава — паўгадзіны на машыне. У маё дзяцінства там жыло каля 2 тысяч чалавек (мінімумі 1,5 тысячы). А цяпер там засталося толькі 440 чалавек. 

З’язджаюць звычайна ў бліжэйшыя буйныя гарады: Пінск, Берасце, Іванава. Мала хто пасля вучобы вяртаецца дадому. Не бачаць будучыні, бо амаль няма працы. 

У Опалі ёсць адзін клуб, калі я была малая — 2 крамы, цяпер стала больш, царква — вось і ўсё. Шмат прыроды: лес, поля, кавалачкі дрыгвы, вазёры, маленькая крынічка. 

Людзі працуюць у калгасе, сельсавеце, больш адукаваныя — настаўнікамі ў школах або ў дзіцячым садку. Ёсць амбулаторыя. 

Шмат працуе на зямлі. Вырошчваюць маліну, трускалкі і здаюць іх. Улетку праца на зямлі гэта 70% усяго жыцця. Дзеці займаюцца школай, робяць урокі, гуляюць. А дарослыя ходзяць пасядзець пагаварыць у госці, хтосьці вышывае. Узімку мая бабуля і маці нешта вышывалі, вязалі.

Традыцыі палешукоў

Мы вельмі ўпартыя людзі. Лепей за іншых ведаем, як трэба рабіць (асабліва жанчыны). Разбіраемся, як пасадзіць, калі і што даць жывёле, як лепей уладкаваць дом. Вельмі ўпэўненыя ў сваіх ведах і досведзе. Немагчыма нешта сказаць поперак. Для мяне гэта самая важная адметнасць паляшукоў. 

Ёсць традыцыйныя паляшуцкія стравы. Напрыклад «товканэця» — выкладаюць бульбяное пюрэ на патэльню і запякаюць у печцы. Не чула, каб недзе яшчэ рабілі такое. 

У нас свае адметныя традыцыі пахавання. Напрыклад, на могілках завязваюць рушнікі і фартушкі. І аніхто не можа патлумачыць мне, чаму так робіцца.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Голя з Ополя | Volha Apolka (@apolkina)

У ІТ праз… медунівер і моладзевыя арганізацыі  

Я вучылася ў менскім медуніверы на педыятра — змусілі бацькі. Марыла стаць журналісткай, акцёркай або перакладчыцай. Але мама лічыла, што гэта не сапраўдныя працы, а вось лекар заўсёды будзе мець хлеб. 

Мне хацелася з’ехаць з Опаля, там я не здолела б цалкам рэалізаваць свой патэнцыял. На 3-ім курсе, калі з’явілася крыху вольнага часу, пачала валанцёрыць у моладзевых арганізацыях. Рабіла класныя ініцыятывы, якія змянялі Беларусь да лепшага. 

Падчас працы ў моладзевым савеце «Рада» (сайт арганізацыі прызнаны экстрэмісцкім — заўв. рэд.), я пазнаёмілася з цудоўнымі Ганнай Чыстасердавай і Валянцінай Кісялёвай, стваральніцамі галерэі Ў. Яны паклікалі мяне кіраваць галерэяй. Гэта быў цудоўны досвед, але я вырашыла рухацца далей насустрач большым гарызонтам і магчымасцям. Зайшла ў ІТ на агульнай хвалі. 

Мая пазіцыя завецца HR Business Partner. Распрацоўваю праграмы: як менеджэрам паводзіць сябе з людзьмі, як клапаціцца пра персанал на месцы працы, як разумець патрэбы людзей на месцы працы, як зрабіць іх досвед найбольш карысным і для іх і для кампаніі. 

Увесь мой папярэдні досвед працы ў НДА — гэта пра гэта ж, толькі тайтлы іншыя. Я працую каля 3-х гадоў. Працую зараз ў аўстралійскай кампаніі, якая мае офісы па ўсім свеце. Нядаўна нас купіла буйная міжнародная кампанія Globand. 

Я пераязджала ў Новую Зеландыю не па працы, а праз каханне — мой партнёр паходзіць адтуль. Да лютага 2022 года ён жыў у Еўропе, а пасля пачатку вайны ва Украіне стала ясна, што мне трэба з’язджаць з Беларусі. Мне пашанцавала уладкавацца ў аўстралійскую кампанію. У Новай Зеландыі скаладана знайсці працу без мясцовага досведу. Таму людзі шукаюць любую мясцовую працу, каб было што дадаць у CV.

Тут нават у банках і супермаркетах ёсць пазіцыі HR Business Partner, People Adviser. У Беларусі я такое бачыла ў нешматлікіх кампаніях. 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Голя з Ополя | Volha Apolka (@apolkina)

Меркаванне аўтаркі можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі. 


dev.by, як і іншым сумленным медыям, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе за межамі краіны, а нашы рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай.

Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, меркаваннямі, досведам, часам і ўвагай. А 230 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісантаў.

Дапамагчы нам можна праз Patreon
з Беларусі — праз Donorbox.
І шчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне. 


Што яшчэ прачытаць пра крутыя беларускія праекты:

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

4

Цікава! Дзякуй!

Юрий Бобков
Юрий Бобков Инженер допечатной подготовки в ООО Друк Сервис
-5

Сначала любыми путями "рвала когти" со своего Полесья, а теперь популяризирует. Очень интересно. ))

Пользователь отредактировал комментарий 18 августа 2023, 18:18

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

гораздо интереснее история другого релоканта из-под шклова, что в столицу уехал. так за ним даже жена не поехала.
недостаточно в государственных сми тему рассказывают, как плохо релоканту

Пользователь отредактировал комментарий 18 августа 2023, 18:59

-3

Всегда было интересно какой у взрослых людей получается формулировать насколько слабые мысли.))

2

Потому что популяризировать беларусский язык безопаснее вне Беларуси, чем внутри неё. Так что все логично.
Плохо только то, что в родной стране родной язык считается преступным.

mr-smith
mr-smith Developer в Ближний Космос
0

"чаму мы так не ганарымся, што мы маем?"
Очень специфический вопрос.
Маемо мы много что - чем конкретно мы не гордимся?

гордиться что человек? гордиться что мужчина/женщина? гордиться личными качествами - добрый/злой/пробивной/упертый и тд гордиться профессиональными качествами? гордиться хард скиллами? гордиться софт скиллами? ....... Так что этот вопрос крайне сложный и очень персональный, кому и чем гордиться. Потому что маемо мы очень много всего.

0

Гордится на мой взгляд тут явно нечем потому что беларуские говорки это не какое то достижение, то что они сохранились до сих порт это скорее признак слабого развития.
Вообще слово гордится тут явно не верно подобрано. Скорее нужно что-то впроде ценить. Это нематириальная культура и наследие наших предков что имеет смысл изучать. Все таки все что мы имеем сейчас закладывалось в прошлом. Изучение процессов в прошлом помогают приниматься решения для будующего через выявление универсальных закономерностей человеческой деятельности.

0

С праведливости ради у нас несколько больших диалектных групп вне полесья с существенными отличиями, но конечно в условия полесья с их ограниченными контактами и физическим разделением, сформировались специфические говорки которые и между собой могут существенно отличаться.
Мне больше жаль что утрачивается уникальный оригинальный стиль произношения. К сожалению автор тоже только воспроизводить слова но с российским произношением.
Я сам например не могу повторить то звучание которое слышал в детстве. Это нужно жить в среде.
Остается только записывать оставшихся носителей - для истории.

Пользователь отредактировал комментарий 18 августа 2023, 20:41

0

Як про товкэню прочытав, то ажно сліна з рота потэкла, а очі помокрэлі...

Пользователь отредактировал комментарий 18 августа 2023, 23:30

0

Я амаль з тых краёў, але, на вялікі жаль, ўжо забыў родную мясцовую мову, не магу размаўляць на ёй.